Запрацаваў адмысловы сервіс інфармацыйнай падтрымкі для сваякоў і блізкіх затрыманых
HAPUN.ORG. На сайце можна даведацца пра тое, дзе шукаць затрыманых, як рыхтаваць перадачу, інфармацыя пра суды і тое, што адбываецца пасля іх.
Калі вашых знаёмых затрымалі, дашліце, калі ласка, інфармацыю пра гэта ў
чат-бот (тэлеграм).
Калі вашых блізкіх затрымалі і яны знаходзяцца ў ЦІП (ІЧУ), вы можаце перадаць
перадачу. Для гэтага вам спатрэбіцца
пашпарт. Перадачы прымаюць раз у суткі вагой не больш за 5 кілаграм. Перадаць перадачу можа толькі блізкі сваяк (маці, бацька, сястра, брат, муж, жонка, дзеці, дзед, бабуля).
Перадаваць можна сродкі асабістай гігіены і ежу.
Поўны спіс паглядзіце тут Адміністрацыйна затрыманыя могуць
атрымліваць лісты і паштоўкі. Таму
пішыце ім і заахвочвайце іншых пісаць, затрыманым будзе прыемна.
Калі вы ведаеце, што
вашага блізкага затрымалі, але вам не паведамляюць, дзе ён/яна знаходзіцца, вы маеце права скласьці скаргу.
Вось яе ўзор.Калі вам неабходна
знайсці адваката для абароны свайго блізкага ў судзе, шукайце яго
тут, або звярніцеся па параду да правабаронцаў:
любы адвакат лепш чым ніякага, але не ўсе адвакаты добра працуюць, таму пасля першаснай дапамогі ад дзяржаўнага адваката можа быць карысным узяць абаронцу, які спецыялізуецца на абароне актывістаў і актывістак